istoriograf (istoriograf) wrote,
istoriograf
istoriograf

К генеалогии интеллигенции БССР/РБ

Забавные стихи белорусско-советского поэта и партийного функционера Г.Н. Буравкина.

Карьера показательная для тех, кто в перестроечные годы поддерживал политику "адраджэння" или, наоборот, ей противостоял в элите БССР. Как и представления о белорусах, белорусской истории, изложенные языком поэтической пропаганды. Итак, отделение журналистики филфака БГУ, журнал "Коммунист Беларуси", журналист газеты "Правда" по БССР, главред "Маладосцi", потом с 1978 г. в течение 12 лет Председатель Госкомитета БССР по телевидению и радиовещанию (номенклатура, как понимаете, не районного масштаба), за поддержку БНФ сурово наказан отправкой в 1990 г. представителем БССР/РБ в ООН, в 1993 г. вернулся и еще пару лет в 1994-1995 г. занимал пост замминистра культуры и печати. Он же одно время руководил Обществом белорусского языка им. Ф. Скорины, был членом наблюдательного совета спутникового канала Белсат. И писал в конце 70-х XX в. такие "правильные" стихи, где есть и Ленин, который шепчет стихи Купалы:

...Ільіч любіў у карту паўглядацца.
І зараз засяродзіўся над ёй.
Дарог перапляценні,
кропкі станцый —
Тут свой парадак, сэнс глыбокі свой.
Нямая карта шмат чаго раскажа,
Ледзь толькі да яе знайдзі ключы:
Куды з нарабаванаю паклажай
Дзянікінцы збіраюцца ўцячы,
Дзе самыя вялікія заводы,
Дзе нафта, дзе нявораны аблог...
Ён з картай размаўляць умеў заўсёды,
Гадзінамі над картай думаць мог.
Цяпер на Беларусь ён кінуў вока.
Пражылкі рэчак.
Пацеркі азёр.
Густых лясоў зялёныя валокі.
Палесся неразведаны прастор...
Дарэчы,
быў цікавы ліст з Палесся:
Вядуць паўстанцы ўдалыя баі.
«А вось якія там спяваюць песні?
Якія там палеткі і гai?
Якая там апратка і гаворка?
Хто дум і парыванняў валадар?..»
І ўспомніў, што яму расказваў Горкі
Пра двух паэтаў, ixвыдатны дар:
«Так добра пішуць, проста і сардэчна.
Не чутае раней, а з першых рук.
З забытасці, з маўклівасці адвечнай
Выходзіць да народаў Беларусь...»
І прыгадаў:
Суніцы...
Нос кірпаты...
Зяленіва густое на ілбе...
«Спытацца пра выдаппо хрэстаматый»
Міжволі ён напомніў сам сабо.
І тут жа ў памяці ўсплыло:
«Купала...»
Паэтава імя гучала так!
«Каб вольная хвіліна перапала,
Абавязкова трэба пачытаць...»

Или культ Калиновского в стихотворении "Каліноўскі. Вільня, 22 сакавіка 1864 года", где высказывалось сожаление лирического героя о недостаточном количестве панских черепов, которые он не успел сокрушить прежде чем прохрипеть "Матка Беларусь!".

Ён ішоў між штыкоў і шабляў
І ўсміхаўся на поўны рот,
Што жандары на вуліцы зяблі
І чакаў пракурор ля варот.
Пасля камеры запляснелай
Піў марозную свежасць усмак.
І на сэрцы ў яго яснела.
Адпаўзаў
страху слізкі слімак.
Над турэмнаю чарапіцай,
Над густым частаколам крыжоў
Сонца грэлася,
каб напіцца
Заўтра мог верабей з капяжоў.
Ён на вуліцу выйшаў пакорна,
Удыхнуў
дыму хатняга пах
І падумаў зусім спакойна:
«Гэта вось мой апошні шлях».
Камяні, што масцілі шлях той,
Нагадалі яму акурат
Кашалькі ненавіснай шляхты
І падсумкі царскіх салдат.
Нібы выкінутыя, ляжалі.
Іней стыў на іх, быццам пыл.
І падумаў ён з горкім жалем:
«Эх, каб панскія чарапы!
Малавата я іх раструшчыў.
Мнагавата іх нaзямлі...
Толькі б пушчы, цёмныя пушчы
Грознай помстай не адгулі!
Толькі б веры не пахіснулі
Ні нагайкі, ні недарод!
Толькі б порах збярог, і кулi,
І нянавісць спаю народ!..»
Сакавіцкі марозны ранак
На сумёты клаў цень касы.
Вытыркаліся з-за фіранак
Палахлівых паненак насы.
Праімчаў праз дарогу на брычцы
Нейкі важны віленскі туз,
Пагразіў кулаком па прывычцы.
А рамізнік прыўзняў картуз.
Тупа ўзвод паліцэйскіх пратопаў.
Афіцэр гаркнуў: «У-зяць нагу!..»
І ўжо блізка чуцён натоўпа
Несціханы, стрыманы гул.
Недзе там —
кажухі і абноскі.
Там браты яго —мужыкі.
Ixпабачыць хацеў Каліноўскі.
Хоць здалёк, хоць па момант які.
Толькі б стражнікі не адцёрлі,
Толькі б з плошчы не выгналі ix...
І ажно перасохла ў горле,
Як падумаў пра страшны міг.
Не было ў душы шкадавання,
Нават крыўды на лес не было,
Што вось гэта халоднае ранне
Назаўсёды натушыць святло.
А была палыновая горыч
І бяссільная злосць
ад таго,
Што не ён паноў аб'ягорыў,
А яны ўсё ж злавілі яго.
І вядуць па апошняй дарозе,
І нахабна ўзіраюцца ў твар,
Быццам гэта не ён —
той грозны
Яська, віленскі гаспадар...
Вось і плошча.
Марозны вецер
Пругка хіліць пятлю на ўсход.
Над людзьмі,
над усім на свеце
Узвышаецца эшафот.
Ён хадузапаволіў трошкі
І на сонца зірнуў з тугой.
У цішы звонка рыпнулі дошкі
Пад яго маладой нагой.
Стаў пад шыбеніцу рашуча,
Быццам пераступіў парог.
І, як дымка з надрэчнай кручы,
Над натоўпам паплыў спалох.
Хто —з нянавісцю,
хто —з адчаем
Пазіралі на эшафот.
І ад радасці надзвычайнай
Ззяў, як люстра, жандарскі бот.
Ад яго шырокага ранта
Не адводзіў пагляду шпік.
У збялелага фабрыканта
Торгаў вока нервовы цік.
Як нямая шэрая лава,
Разлілася чыноўная раць...
Усміхнуўся Кастусь:
«Вам цікава,
Як я буду тутпаміраць?
Што ж, спектакль такі не рэдкі.
Дык чаго ж вочы хіліце ўніз
І забылі прынесці кветкі,
І не чуецца воклікаў «біс»?
Ні маленнем, ні здрадай новай
Я пацешыць вас так і не змог.
І зірніце:
не я, панове,—
Вы сягоння ў мяне каля ног».
Яшчэ вышай ускінуў голаў
І заўважыў ён:
там, дзе штыкі,
За ватоўкамі балаголаў
Калыхаліся армякі.
Там было неспакойна,
быццам
Людзі рваліся з ланцугоў,
Там хацелі наперад прабіцца,
Да яго бліжэй, да яго...
Віратлівай паводкай гулу
Падмывала там цішыню...
І душу яму ўскалыхнула
Цёплай хваляю ўпершыню.
«Вы са мною ў мой міг апошні,
Мае родныя мужыкі!
Я дзяліў з вамі дзень ваш посны,
Гарапашны ваш лёс цяжкі.
Я ў адчаі кляў разам з вамі
Ніву бедную і сенажаць.
Пот салёны вы засявалі,
Каб пасля слёзы горкія жаць.
Вам і рукі, і душы скруцілі,
Завязалі на сем вузлоў,
Каб маўчалі. вы, як скаціна,
Нават родных не помнячы слоў.
Абкрывянілі сэрца даволі
Здзекаў, крыўд iняпраўд асцюкі...
Я хацеў вас прывесці да волі.
Я вам шчасця хацеў, дзецюкі.
Не дасяг я жаданай мэты,
Ды не плачу ўсё ж ні аб чым:
Не памру я незразуметым,
Бо змагацца я вас вучыў.
Не чакайце ж здалёк падмогі
І не верце ў добрых цароў.
Колькі будзе жыцця і змогі,
Не пускайце з рук тапароў.
Шкода, што ўжо не ўведаю,
зноў з кім
Вы падымеце бунт святы.
Аб сваімКастусю Каліноўскім
Прыгадайце тады, браты!..»
І хацеў ён вышэй прыўзняцца,
Зноў зірнуць па свой крэўны люд.
Толькі раптам,
нібы знянацку,
За спіной загучаў прысуд.
Даляцелі,
як адгалоскі,
Непрывычных слоў камяні
Пра яго:
«Дваранін... Каліноўскі...»
Кату крыкнуў ён:
—Не мані!
Я з народам навек з'яднаны.
Што вы глупстваў панаплялі?!
Ні халопаў няма, ні дваранаў —
Людзі роўныя на зямлі!..
І ні слёз у вачах, ні жаху,
Калі змоўкла плошча пасля
І няўмольна халоднай вужакай
Абвіла яго шыю пятля.
«Будзь здаровы, мужыцкі народзе!
Хай нядоля цябе абміне.
Гіну я за цябе.
Пры нагодзе
Спамяні добрым словам мяне.
Быў я сын для цябе, а не лёкай.
І калі адляціць мой дух,
Будзеш ты мне, зямелька, лёгкай,
Мяккай, як жаўруковы пух.
Без мяне прычакаеш радасць.
Станеш слаўнаю між людзьмі.
Даў табе я мужыцкую праўду,
А свабоду сама вазьмі...»
Закрычала жанчына нема.
Засланіла сонца імгла.
Пахіснулася рантам неба.
Пад нагамі зямля паплыла.
І калі
цела
цяжка
абмякла
І заціх гордай шыі хруст,
З губ сплыло развітальнае:
— Матка-а!
Бе-ла-ру-у-усь!..
Все то, что считается протестным изобретением конца 80-х гг. на самом деле вполне себе партийный мейнстрим советской интеллигенции в БССР, было достаточно просто сместить акценты и поругать партию.
Subscribe

  • Из польской прессы

    Автобусные фабрики, локализованные в Польше, стали лидерами по экспорту на пространстве ЕС. Самым крупным производителем оказался Солярис в…

  • Белорус - это советский человек

    Январский номер «Политики» опубликовал статью либерального по своим убеждениям писателя, журналиста Земовита Щерека «Демолюды…

  • Пятница

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 7 comments