istoriograf (istoriograf) wrote,
istoriograf
istoriograf

Ваковские мудрецы

Просматривал сайт ВАК РБ на предмет диссертационных исследований и натолкнулся на потрясающую докторскую, выполненную в Пед. университете и защищенную в Институте истории АН Беларуси. Фамилию автора  и дату защиты убираю, перевожу только название Воспитательно-образовательный процесс на белорусских землях в дохристианский период: проблема исторического генезиса :
"Выхаваўча-адукацыйны працэс на беларускіх землях у дахрысціянскі перыяд: праблема гістарычнага генезісу".
istoriya-shkolyi-353x460
Вучоная ступень доктара гістарычных навук па спецыяльнаці 07.00.02 - айчынная гісторыя прысуджана за:
1. глыбокае тэарэтычнае асэнсаванне буйной навукова-гістарычнай катэгорыі “выхаваўча-адукацыйны працэс”, асноўным зместам якога з’яўлялася перадача жыццёвага вопыту, назапашанага людзьмі, ад былых пакаленняў будучым ва ўсіх формах і відах гэтай перадачы - ад інтуітыўных і прымітыўных да развітых і дасканалых; выяўленне структуры катэгорыі “выхаваўча-адукацыйны працэс” (выхаванне, адукацыя, самавыхаванне, самаадукацыя, асвета, школа) і сувязі яе састаўных частак паміж сабой, а таксама з іншымі буйнымі катэгорыямі гістарычнай навукі (грамадская фармацыя, цывілізацыя, ўклад жыцця і інш.);
2. стварэнне цэласнай канцэпцыі непарыўнага выхаваўча-адукацыйнага працэсу на беларускіх землях у дахрысціянскую эпоху і распрацоўку яго гістарычнай перыядызацыі: 1) этап зараджэння элементарных рысаў выхавання і адукацыі – пачатак генезісу выхаваўча-адукацыйнага працэссу, этап неандэртальца (100 – 40 тыс.гг. да н.э.; 2) этап афармлення стыхійна-ініцыяцыйнай і мэтанакіравана–ініцыяцыйнай форм выхаваўча-адукацыйнага працэссу як челавечай з’явы ў перыяд абшчынна-родавай арганізацыі грамадства, этап краманьёнца (40 – 2 тыс.гг. да н.э.); 3) этап так званых “лясных дамоў” як формы выхаваўча-адукацыйнага працэсу ў час разлажэння абшчынна-родавай арганізацыі грамадства і станаўлення феадальных адносін у дахрысціянска-язычніцкую эпоху (2 тыс.гг. да н.э – Х ст.н.э.);
3. выяўленне падабенства эвалюцыі, форм і асноўных этапаў выхаваўча-адукацыйнага працэсу ў першабытны перыяд на тэрыторыі Беларусі з іншымі рэгіёнамі свету, грунтоўнае выкарыстанне параўнальнага археалагічнага, этнаграфічнага і фальклорнага матэрыялу; асэнсаванне таго, што самая старажытная гісторыя Беларусі павінна разглядацца ў кантэксте сусветнай гісторыі;
4. высвятленне пачатку генезіса выхаваўча-адукацыйнага працэсу на беларускіх землях, доказ таго, што пераход ад біялагічна абумоўленай інстынктыўна-рефлэкторнай асновы выхавання (інстынкта пераймання) да сацыяльнага (чалавечага) зместу выхавання быў абумоўлены станаўленнем гукавай мовы, мыслення, развіццем рукі і стварэннем прылад працы, асваеннем сацыяльна-калектыўных дзеянняў і інш., што выхаваўча-адукацыйны працэсс стаў адной з форм грамадскага выхавання разам з вытворчай і сацыяльна-абрадавай дзейнасцю і шлюбна-сямейнымі адносінамі, што на этапе палеаантрапа (неандэртальца) передача вопыту мела больш чалавечых, чым жывельна-інстынктыўных элементаў (загоннае паляванне, культ мядзведя і інш.);
5. доказ таго, што ўсведамленне першабытным насельніцтвам “узроставых класаў” (падзелу грамадства па палавой і ўзроставай прыкмеце на мужчын, жанчын і дзяцей) прывяло да зараджэння грамадскага выхаваўча-адукацыйнага працэсу ў форме ініцыяцый падлеткаў (ініцыяцыя – выкананне пэўных абрадаў, форма “экзаменавання” падлеткаў пры пераходзе іх у дарослы стан, сродак перадачы дзецям жыццевага (грамадскага) вопыту (вытворчых навыкаў, ведаў аб прыродзе і навакольным асяроддзі, ведаў пра звяроў, пра лясы і рэкі і г.д.) і пацвярджэнне таго, што водгаласкі ініцыяцый захаваліся на беларускіх землях аж да ХХ ст. (звычаі “пастрыгу”, “пасаджэння княжыча на каня”, легенды пра ваўкалакаў (пярэвератняў), казачны персанаж Бабы-Ягі і г.д.);
6. раскрыццё зместу (веды і навыкі ў сферы гаспадарчай дзейнасці, ідэалогія, ўспрыманне навакольнага свету, метады здабычы харчавання, разуменне сацыяльных адносін і г.д.), а таксама форм і механізмаў трансляцыі грамадскага вопыту папярэднімі пакаленнямі сваім пераемнікам (перайманне гаспадарчых дзеянняў дарослых, гульнёвыя формы перадачы вопыту, абрады пасвячэння пры пераходзе ў вышэйшы, дарослы сацыяльны статус, звычаевыя традыцыі, рознага роду забароны (табу) і інш.);
выяўленне ролі ў выхаваўча-адукацыйным працэсе мужчынскіх тайных саюзаў, якія фарміраваліся як універсальныя для ўсіх частак свету месцы пражывання, харчавання і сну мужчынскай паловы насельніцтва ў перыяд разлажэння родавага грамадства і ўзнікнення классаў і якія прызначаліся для падрыхтоўкі моладзі да пераходу ў дарослы стан і мелі сваёй мэтай зацвярджэнне ў грамадстве мужчынскага дамініравання, так званага патрыярхату.
Subscribe

  • Из польской прессы

    Автобусные фабрики, локализованные в Польше, стали лидерами по экспорту на пространстве ЕС. Самым крупным производителем оказался Солярис в…

  • Белорус - это советский человек

    Январский номер «Политики» опубликовал статью либерального по своим убеждениям писателя, журналиста Земовита Щерека «Демолюды…

  • Пятница

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments